849

Як «клікабельныя» загалоўкі ўплываюць на чытачоў — даследаванне

11.08.2016 Крыніца: engagingnewsproject.org

Даследчыкі доктар Эшлі Мудзіман (Dr. Ashley Muddiman) і доктар Джошуа Скакка (Dr. Joshua Scacco) паспрабавалі даследаваць уплыў «клікабельных» загалоўкаў на чытачоў. Для аналізу Мудзіман і Скакка выкарыстоўвалі загалоўкі палітычных навін.

Паводле вынікаў даследавання, загалоўкі, у аснове якіх ляжыць пытанне, маюць хутчэй адмоўны эфект і прыводзяць да ўзнікнення негатыўных асацыяцый у чытачоў адносна самой навіны.

Загалоўкі, якія ўключаюць у сябе прагнозы адносна будучага развіцця падзей і робяць акцэнт на яшчэ невядомай інфармацыі аб падзеях, вельмі блізкія да традыцыйных загалоўкаў, калі параўноўваць іх эфектыўнасць. Рэакцыя аўдыторыі на іх вельмі падобная і ахоп аўдыторыі прыкладна аднолькавы.

Таксама мае значэнне сам «брэнд» медыя: гэта традыцыйныя СМІ, ці новыя медыя. Загаловак і сам тэкст навіны ўспрымаюцца ў кантэксце крыніцы гэтай навіны. Так, новыя медыя адчуваюць сябе больш свабоднымі ў эксперыментах з загалоўкамі. У той жа час, ад традыцыйных СМІ чытачы чакаюць і традыцыйных загалоўкаў.

Каманда даследнікаў Ogilvy Media Influence высветліла, што нават у сацыяльных сетках спасылкі на аўтарытэтныя выданні маюць найбольшы ўплыў.

72 % рэспандэнтаў паказалі, што лічаць традыцыйныя СМІ надзейным крыніцай навін.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!