823

Як дзяржаўныя СМІ паведамілі пра трагедыю ў Стоўбцах

11.02.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

На тэлеканале АНТ паведамленне пра забойства дваіх чалавек у Стоўбцах у выніковым за дзень «Нашых навінах» было агучана на 14-ай хвіліне.

Гэта была пятая навіна выпуску. Спачатку тэлевізійнікі расказалі пра галалёд і снегапады, пасля — пра віншаванне Лукашэнкі з чарговай гадавінай Іранскай рэвалюцыі, супрацоўніцтва Міністэрстваў замежных справаў краін СНД і выставу харчовых тавараў у Маскве.

На «Беларусь-1» першымі дзвюма навінамі ішлі пра дасягненні айчыннага спорту, у тым ліку пра перамогу нашых тэнісістак у Кубку Федэрацыі над немкамі. Трэцяй навіной быў агляд рынку працы ў Беларусі.

Пятай навіной пра здарэнне ў Стоўбцах паведамілі і на «Беларусь-1» на 22-ой хвіліне выпуску выніковай за дзень «Панарамы».

Няма вестак пра трагедыі і сярод галоўных навін на сайтах БелТА і «СБ».