НЕ - ВАЙНЕ!
357

Як цяпер выглядае і як бавіць час былы вядомы прапагандыст Юрый Казіятка

05.08.2022 Крыніца: Наша Ніва

Экс-кіраўнік тэлеканала СТБ і тэлевядучы, былы член Савета Рэспублікі Юрый Казіятка цяпер падарожнічае па Беларусі і выкладвае відэаролікі пра жыццё беларускай глыбінкі, піша belarus.kp.ru. 

Блог Казіяткі на YouTube называецца «Карціна свету», як калісьці тэлепраект, што ён вёў. 

За апошні месяц з'явіліся невялікія сюжэты пра вадзяны млын у Гальшанах, сядзібу ў Ястрамбелі, палац у Косаве і сядзібу Друцкіх-Любецкіх пад Ракавым. 

Ёсць ролікі і на іншыя тэмы. Напрыклад, пра дрэва, на якім размясцілася адразу шэсць гнёздаў буслоў. Або пра тое, якім чынам з'яўляюцца на палях велізарныя круглыя цюкі сена.

Таксама шмат у Юрыя сюжэтаў пра жывёл і птушак, якія жывуць у Беларусі.

Чытайце яшчэ:

“Мы кожны раз думаем, што памерлі, але штораз адраджаемся”. Як існуюць малыя медыя пры грамадскіх арганізацыях

З'явіўся ТГ-канал "Нашай Нівы" на ўкраінскай мове

В Минске задержали экскурсовода и журналиста Игоря Хмару

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!