1017

Як будаваць уплывовы медыябізнес — адкрытая сустрэча 17 кастрычніка, 18.00, Офіс БАЖ

10.10.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Адкрытая сустрэча з Ірынай Рубіc — сузаснавальніцай праекта Biasless, кіраўніцай ГА "Паслязаўтра", экс-дырэктарам і экс-уладальніцай бізнес медыябюро Ekonomika+.

17 кастрычніка, 18.00 – 20.00

Офіс ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Мінск, вул. Кальварыйская, 16 - 265


 
Запрашаем менеджараў рэдакцый, журналістаў, асобаў, якія маюць амбіцыі стварыць уласнае медыя.

Сустрэча арганізавана ў рамках Першага міжнароднага Форуму Медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions Forum (18-19 кастрычніка, Мінск).

Падчас сустрэчы з Ірынай Рубіc будзем абмяркоўваць:

  • Як знайсці тэмы і фарматы, якія падвышаюць сацыяльны ўплыў медыя;

  • Як быць прыбытковым, калі працуеш найперш не дзеля грошай, а дзеля ідэі, місіі;

  • Як супрацоўнічаць з бізнесам, уладамі, НДА і донарамі;

  • Як правакаваць дынаміку ва ўласным сьветапоглядзе, каб стаць лідарам;

  • Чаму дзёрзкасць — новы чорны.

 
Ірына Рубіс — актывістка і прамоўтэр  мэтаў ўстойлівага развіцця. Ініцыятар стварэння womo.ua (рэсурс для мацярок, якія ў справе), SHE Congress, HeforShe кангрэса (у калабарацыі з UN Women).

Магістар дзелавога адміністравання (Шэфілд, Вялікабрытанія), магістар маркетынгу (Кіеў, UA), выпускніца Еxecutive summer school ад IE (Мадрыд, Іспанія), Шведскага інстытута менеджмента (Стакгольм, Швецыя). Удзельніца дзвюх праграм, заснаваных Хілары Клінтан і Мадлен Олбрайт праекта Vital Voices (ЗША)

Будуе масты паміж людзьмі, саюзніца ЛГБТІ, ненавісніца стэрэатыпаў, энергічны візіянер і тройчы мама.