Відэа

«Я лічу, што я шчаслівы» (ФІЛЬМ)

23.02.2016 Крыніца: Аўтары фільма – Алена Сцяпанава (Віцебск), Аляксандр Зянкоў (Барысаў) 1406 0
Дакументальны фільм пра Георгія Станкевіча – выдаўца, настаўніка, перакладчыка, барда, сябра ГА “БАЖ” і проста неардынарнага чалавека з-пад Бешанковічаў.

З 14-хвіліннай стужкі можна даведацца шмат нечаканага – напрыклад, што паэт, бард і настаўнік жыве ў вёсцы, садзіць бульбу і буракі, трымае пчол і трох кароў. Настаўніцкі заробак вельмі малы, а спадар Георгій хоча не проста “выжываць”, як большасць ягоных аднавяскоўцаў. Ён ахвяруе ўласныя грошы на самвыдатаўскую газету “Крывінка”, якую сам заснаваў і выпускае для сваіх землякоў.  А таксама на выданне паэтычных зборнікаў.

 

Каментары