20 красавіка 2018 г. У Мінску адбыўся X чарговы справаздачна-выбарчы з’езд ГА “БАЖ”
З'езд пераабраў кіраўніцтва арганізацыі, а таксама прыняў шэраг важных дакументаў. Старшынёй арганізацыі пераабраны Андрэй Бастунец.
Беларуская асацыяцыя журналістаў з’яўляецца адной з двух буйнейшых журналісцкіх арганізацый краіны. З 1995 года аб’яднанне актыўна займаецца адстойваннем права на свабоду выказвання ў Беларусі.=