НЕ - ВАЙНЕ!
1445

World Press Photo 2016: Прыём заявак на фотаконкурс (Да 1 студзеня)

18.12.2015 Крыніца: by.odb-office.eu

Прафесійныя фатографы з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў штогадовым фотаконкурсе "World Press Photo". Экспазіцыя WWP распавядае пра галоўныя падзеі мінула года праз лепшыя працы ў галіне візуальнае журналістыкі. На конкурс прымаюцца як фатаграфіі, так і мультымедыйныя матэрыялы.

Катэгорыі фотаконкурсу: навіны, спорт, спартыўныя навіны, сучасныя праблемы, паўсядзённае жыццё, людзі, прырода, доўгатэрміновыя аўтарскія і групавыя фотапраекты.

На мультымедыйны конкурс прымаюцца працы ў галіне вэб-дакументалістыкі кароткага фармату (да 10 хвілін) і поўнаметражныя матэрыялы (больш за 30 хвілін), а таксама інтэрактыўныя дакументальныя вэб-праекты.

Заяўкі на конкурс "World Press Photo" прымаюцца да 1 студзеня 2016 года. Пераможцы будуць абвешчаны 18 лютага. Выстава WWP штогод дэманструецца ў 45 краінах свету. Конкурс фатаграфіі "World Press Photo" існуе з 1955 года.

Каб удзельнічаць у фотаконкурсе, націсніце сюды.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!