390 0

Вызвалілі журналіста Паўлюка Быкоўскага

10.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пасля допыту ў Следчым камітэце вызвалілі журналіста Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага.

Паўлюка Быкоўскага затрымалі 8 жніўня на 72 гадзіны. У яго дома быў вобшук — забралі тэхніку, носьбіты інфармацыі, банкаўскія карты.

Спадар Быкоўскі расказаў, што ў Следчым камітэце яму паабяцалі вярнуць тэхніку пры першай жа магчымасці.

"Я пакуль буду займацца справамі, для якіх не патрэбная тэхніка. Напрыклад, рабіць дома рамонт", — сказаў журналіст.

Ён заўважыў, што, як і раней, лічыць следчыя меры непрапарцыйнымі.

Дапамогу журналіст атрымаў спачатку ад дзяжурнага адваката, а пазней да яго пусцілі адваката, з якім была заключаная дамова.

Паўлюк Быкоўскі, як і іншыя фігуранты "справы БелТА", не можа расказваць пра акалічнасці следства,

Пасля затрымання Быкоўскага медыякарпарацыя Deutsche Welle накіравала беларускаму паслу ў Берліне пратэст з патрабаваннем вызваліць іх карэспандэнта.

У ізалятары застаецца галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына. У яе сёння таксама допыт у СК.
 

 

Каментары