2358

Вызвалілі галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну

10.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пасля допыту ў Следчым камітэце выйшла на свабоду галоўны рэдактар ​​інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына. Яна была затрыманая па "справе БелТА" 9 жніўня.

Галоўны рэдактар ​​інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына раніцай 9 жніўня не з'прыйшла на працу, яе тэлефон быў адключаны. пазней дачка пабачыла дома сляды вобшуку. А ў Следчым камітэце пацвердзілі факт затрымання журналісткі.

Па "справе БелТА" ў Мінску тры дні ішлі ператрусы ў рэдакцыях, затрыманні журналістаў.

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца следчыя дзеянні з удзелам службовых асоб рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва», ТАА «РиэлтБай", ТАА  "АйТиВи", выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя».

Справа БелТА. Факты, спісы, спасылкі па тэме

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!