600 0

Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў

30.11.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сталі вядомыя асобы, якіх вылучылі ў намінацыі “Журналіст года”.

30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.

У намінацыі “Журналіст года” вылучаныя:

Таццяна Каравянкова, БелаПАН;

Ірына Леўшына, БелаПАН;

Аляксандр Тамковіч, “Свабодныя навіны”.

 

У намінацыі “Праваабронца года” ў спіс увайшлі:

Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі;

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, Незалежны прафсаюз РЭП;

Наста Лойка, Human Constanta.

 

За званне найлепшай “Праваабарончай кампаніі/ініцыятывы года” будуць змагацца:

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”;

Кампанія супраць пабудовы акумулятарнага завода ў Брэсце.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 10 снежня 2018 года ў дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. —  лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года.

Лаўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 года — журналістка Радыё "Свабода" Галіна Абакунчык ФОТАРЭПАРТАЖ

У Мінску названыя лаўрэаты прэміі беларускай праваабарончай супольнасці (ФОТА)

Сябры БАЖ уганараваныя праваабарончымі прэміямі