НЕ - ВАЙНЕ!
173

Выйшла з СІЗА яшчэ адна фігурантка «справы TUT.BY»

13.05.2022 Крыніца: nashaniva.com

З СІЗА сёння выпусцілі былога галоўнага інжынера TUT.BY Алу Лапатка. Яна знаходзілася за кратамі амаль год. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачванні не знятыя, паведамляе Zerkalo.io.

Раней былі вызваленыя яшчэ некалькі чалавек з былога калектыва ТАА «ТУТ БАЙ медыя».

25 красавіка былога менеджара TAM.BY (уваходзіць у склад ТАА «ТУТ БАЙ медыя») Дар'ю Данілаву прызналі вінаватай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Ёй прызначылі год і чатыры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Улічваючы тэрмін, праведзены ў СІЗА (больш за 11 месяцаў), Дар'ю адпусцілі ў зале суда. У зняволенні Дар'я правяла больш за 11 месяцаў.

17 сакавіка былі вызваленыя былы галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка, былы намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнэка і менеджар Publisher Box Андрэй Аўдзееў.

11 сакавіка вызвалілі былую намесніцу галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ медыя» Марыю Новік, намесніцу генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўную бухгалтарку Анжэлу Асад.

У зняволенні па «справе TUT.BY» застаюцца былая генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, экс-галоўная рэдактарка Марына Золатава, журналістка Алена Талкачова.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!