НЕ - ВАЙНЕ!
430

Выйшла ў свет кніжка з вершамі Андрэя Скурко "Пра сланоў і барсучкоў"

22.08.2022 Крыніца: БАЖ

Пра гэта паведаміла выдавецтва "Тэхналогія"

Вершы палітвязня Андрэя Скурко ад сённяшняга дня можна пабачыць у папяровым варыянце. У выдавецтве "Тэхналогія" выйшаў зборнік "Пра сланоў і барсучкоў", куды ўвайшлі 65 вершаў. Пад цвёрдай вокладкай на кожнай старонцы месцяцца ілюстрацыі, а ў канцы кнігі чытач знойдзе QR-код, па якім можна глядзець мультфільмы на гэтыя вершы.

— Вершы Андрэя Скурко — скарб для дзіцячай літаратуры, бо налітыя любоўю і ўвагай да малых. Яны лёгка чытаюцца, лёгка запамінаюцца і назаўжды застануцца ў нейкім важным закутку свядомасці, з якога ўсё жыццё будзе чалавек пасля чэрпаць натхненне і ўпэўненасць у сваёй каштоўнасці. Беларуская мова ў гэтых вершах — жывая і натуральная, бо пісаў іх чалавек,  які думае па-беларуску і на гэтай жа мове гаворыць са сваім дзіцем.

Набыць кнігу можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай праз пошту па Беларусі і за мяжу.

Чытайце яшчэ:

Палітвязню Андрэю Кузьнечыку дазволілі спатканьне з жонкай Алесяй

Затрымалі фатографа Сяргея Марозава

Мининформ заблокировал зеркало Reform.by

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!