1107

Выйшла фотакніга пра культавую музычную пляцоўку Гродна

12.09.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Яўген Кандратовіч, фатограф з Гродна, сябра фотаклуба “Гродна” выпусціў кнігу фотаздымкаў пра музычнае жыццё ў горадзе.

Гэта кніга пра Дом культуры імя Грэка — легендарную музычную пляцоўку, на якой выступіла за чатыры гады існавання з 2008 па 2012 год больш за сотню музычных гуртоў. Сярод іх “Кальян” з Алесем Дзянісавым, вядомы музыка і журналіст Аляксандр Памідораў.

Кніга мае больш за 70 здымкаў, якія паказваюць атмасферу музычнай пляцоўкі.

“Гэты альбом складаецца ў асноўным са здымкаў, там ёсць і тэкст для тых, хто не ведае, што такое ДК імя Грэка ці ўжо забыўся, — распавядае Яўген Кандратовіч. — У кнізе выкарыстаны амаль усе здымкі, якія былі прэзентаваныя на выставе ўвесну. Выстава стала працуе да сёння ў гродзенскай кавярні “Карыца”. У альбоме сабрана прыкладна 70 здымкаў, прадстаўлена больш за два дзясяткі розных гуртоў, найбольш вядомыя з іх — “Кальян” і Памідораў, “Бостонское чаепитие”, “ВКЛ”, SND.

Гэтая фотакніга стала першым праектам у Гродне, які распавядае пра музычную сцэну горада. Аўтар спадзяецца, што кніга будзе карыстацца попытам, і пасля папярэдніх замоваў выдасць яе велікім накладам.

Фота Андрэя Мялешкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!