НЕ - ВАЙНЕ!
351

Выйшаў на волю з калоніі журналіст “Першага рэгіёна” Сяргей Гардзіевіч

27.10.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Сёння скончыўся тэрмін зняволення для драгічынскага журналіста інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён” Сяргея Гардзіевіча. Сваё пакаранне — паўтары гады пазбаўлення волі — ён адбываў у папраўчай калоніі №17 у Шклове.

 

Спадара Сяргея з калоніі сустрэла жонка, зараз ён з блізкімі людьмі.

Суд над Гардзіевічам адбыўся летам мінулага года у раённым цэнтры Іванава. 2 жніўня 2021 года суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч абвесціў, што Сяргей Гардзіевіч прызнаны вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў: у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК), у распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачаванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (арт. 188 КК) і публічнай абразе “прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (ч. 1 арт. 368 КК).

Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў. Шляхам частковага складання пакаранняў суддзя Кудласевіч прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Таксама было ўлічана, што пасля затрымання і да суда Сяргея Гардзіевіча некаторы час утрымлівалі пад хатнім арыштам.

Чытайце яшчэ:

На Гомельшчыне супрацоўнікаў прадпрыемстваў заклікаюць адпісвацца ад экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў

МУС прызнаў адразу 625 чалавек "экстрэмістамі". Сярод "новенькіх" — галоўны рэдактар "Новага часу" Аксана Колб

«Да вайны мы недаацэньвалі небяспеку прапаганды». Размова з расійскай журналісткай, якая вымушана з'ехала з краіны

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!