3177

Выйшаў на свабоду журналіст Арцём Сізінцаў

04.04.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Выйшаў на свабоду сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Арцём Сізінцаў. Ён быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў Віцебску.

Выйшаў на волю сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Арцём Сізінцаў, журналіст-фрылансер

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-siz...

Выйшаў на волю сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Арцём Сізінцаў, журналіст-фрылансер

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-siz...

Арцём Сізінцаў быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў Віцебску. Арцёма затрымалі 25 сакавіка, у суботу. Два дні трымалі ў ізалятары, а судзілі ў панядзелак. Справу разглядала суддзя Валянціна Міхасёва.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-siz...

Арцём Сізінцаў быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў Віцебску. Арцёма затрымалі 25 сакавіка, у суботу. Два дні трымалі ў ізалятары, а судзілі ў панядзелак. Справу разглядала суддзя Валянціна Міхасёва.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-siz...

Выйшаў на волю журналіст Арцём Сізінцаў менш за хвіліну таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца Выйшаў на волю сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Арцём Сізінцаў, журналіст-фрылансер, які рыхтаваў матэрыялы для нашага радыё: – У віцебскім ізалятары застаюцца людзі, якім далі па дванаццаць, трынаццаць, пятнаццаць сутак, таму яны яшчэ не выйшлі, яны яшчэ застаюцца за кратамі. РР: Ці адчувалі вы падтрымку знаходзячыся за кратамі? – Велізарную падтрымку адчуваў, атрымаў шмат лістоў, паштовак. Яны праўда даходзілі праз тры-чатыры дні, як атрымлівалася. Велізарная падтрымка, за што зараз хачу падзякаваць усім, хто падтрымліваў мяне ды іншых вязняў. Арцём Сізінцаў быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў Віцебску. Арцёма затрымалі 25 сакавіка, у суботу. Два дні трымалі ў ізалятары, а судзілі ў панядзелак. Справу разглядала суддзя Валянціна Міхасёва.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-siz...

Хлопца сустракалі віцебскія БАЖаўцы, сябры, якія адмыслова прыехалі з Оршы, дзе жыве Арцём. І, канеше ж, маці: з першага дня арышту яна паўтарала журналістам, што ва ўсім падтрымлівае сына і ганарыцца ім. А яшчэ — цалкам неспадзявана для Арцёма — сустракаць яго прыйшлі дзве віцебскія дзяўчыны, Ганна і Аліна. Яны пазнаёміліся з Арцёмам падчас акцыі ў Віцебску,  і ўсіх траіх разам затрымалі пасля імпрэзы. Дзяўчаты атрымалі штрафы па 20 базавых велічынь.

Арцём Сізінцаў распавёў, што ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску самыя мінімальныя: кепская ежа, цесная камера. У яго быў досвед знаходжання ў аршанскім ІЧУ, і там, паводле словаў былога арыштанта, умовы ўтрымання значна лепшыя.

Арцём не заўважыў асаблівага стаўлення да сябе. Не ўлічваючы, хіба, таго, што ўвесь тэрмін ён правёў у камеры на два чалавекі. “Можа, не хацелі, каб я размаўляў з большай колькасцю людзей, каб не пераконваў іх у тым, у што веру сам”, — смяецца Арцём.

Ён кажа, што карэспандэнцыю перадавалі, і што ён вельмі ўдзячны за паштоўкі, атрыманыя ад віцебскіх калег і полацкіх актывістаў. Бо без маральнай падтрымкі і без перадачаў з волі, у тым ліку з кнігамі, было б цяжкавата…

Цяпер Арцём Сізінцаў працуе журналістам-фрылансерам, рыхтуе матэрыялы для "Радыё Рацыі". Гаворыць, што думае пра тое, каб уладкавацца ў нейкую рэдакцыю ды працаваць з пасведчаннем штатнага журналіста.

"Але я перакананы, што фрылансеры — такія ж журналісты. І іх статус мусіць быць замацаваны ў заканадаўстве. Мне асабіста фрыланс нават больш падабаецца. Так, часу заўсёды не хапае. Але можна ўсё ж больш гнутка планаваць свой дзень", — гаворыць Арцём.

Журналіст прызнаў, што арышт — сапраўды пакаранне, бо "не можаш выйсці, нічога там не заплануеш. Але ёсць рэчы, з якімі звыкаешся, мусіш быць гатовы да іх, калі жывеш у Беларусі".

Арцёма Сізінцава затрымалі 25 сакавіка. Два дні трымалі ў ізалятары да суда, бо былі выходныя. Справу разглядала суддзя Валянціна Міхасёва. Арцёма пакаралі арыштам на 10 сутак быццам бы за парушэнне арыткулу 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

“Хаця на ўрыўках відэазапісаў, якія дэманстраваліся ў судзе, выразна відаць, чым я займаўся. Што ў мяне ў руках або мікрафон, або фотаапарат. Але мяне звінавацілі ў тым, што я нбыта крычаў лозунгі”, — гаворыць Арцём.

За парушэнне артыкулу 23.34 пакараныя яшчэ двое віцебскіх БАЖаўцаў — Леанід Свецік і Канстанцін Мардзвінцаў. Іх таксама абвінавацілі за ўдзел у акцыі, а не за тое, што яны мелі намер яе асвятляць. Свецік і Мардзвінцаў выйдуць на волю толькі 10 красавіка: суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў кожнага арыштам на тэрмін 15 сутак.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!