1219 1

Выйшаў часопіс “pARTisan” памяці Ганны Вольскай

05.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Альманах сучаснай беларускай культуры “pARTisan” прысвяціў свежы нумар (№31) памяці Ганны Вольскай – музычнага прадзюсара і сябры ГА “БАЖ”, якая заўчасна пайшла з жыцця ў сакавіку 2016 г.

Публікацый уласна пра Ганну ў часопісе няма, але тэмай нумару стала беларуская рок-музыка. З ёй было шчыльна звязана і прафесійнае, і асабістае жыццё Ганны – яна была жонкай культавага рок-музыкі Лявона Вольскага і прадзюсаркай шэрагу музычных праектаў з яго ўдзелам. На вокладцы змешчаны фрагмент фотаздымка Ганны і Лявона.

У нумары “pARTisan” можна знайсці публікацыі Змітра Падбярэзскага пра ўзнікненне рок-музыкі ў БССР, Аляксандра Памідорава – пра рок-музыку 1990-х у Беларусі, Інго Пэтца – пра досвед ладжання канцэртаў беларускіх рокераў у Германіі, інтэрв’ю з Аляксандрам Кулінковічам, з Веранікай Кругловай, са Стасам Пачобутам, успаміны пра Васю Шугалея і Вову Банкера ды іншыя артыкулы, а таксама багата рэдкіх архіўных фота.  

Да падрыхтоўкі нумара спрычыніўся Інстытут імя Гётэ ў Мінску.

Хутка ў продажы ў краме «Ў», «Падземцы» і іншых кропках горада 

 

Каментары

Дзе яго магчыма набыць?