959

Выйшаў чарговы нумар часопіса "Абажур"

21.03.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На сайце з'явіўся чарговы нумар часопіса "Абажур".

Асноўнай рубрыкай гэтага нумара відавочна сталіся «Паралелі». Свет імкліва скручвае клубок узаемна балючых праблем, і «ніткі» сувязяў, залежнасцяў, неспадзяваных вынікаў пагражаюць ператварыцца ў путы, на дзіва агульныя для ўсіх нас, нібыта раз’яднаных — дзе кантынентамі, дзе поглядамі, дзе традыцыяй.

Журналісты з прэзідэнцкага пула напісалі новаму гаспадару амерыканскага Белага дома — і праз месяц «Мы не статысты!» вымушаныя былі заявіць уладам рэпарцёры нашага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Украінская рэдакцыя апякуецца зонай канфлікту, зонай вайны на Данбасе — і стваральніца праекту «ИМЕНА», што валанцёрыць у балючых беларускіх асяродках, журналістка Кацярына Сінюк становіцца, па прызнанню калег, Чалавекам Года.

Час, названы эпохой «постпраўды», вымушае змагацца з фэйкамі і заставацца чуллівым да крохкага чалавечага існавання. Час вымушае да асаблівай адказнасці за слова, бо словы сапраўды пачалі забіваць. І ратаваць.

Такія зараз варункі. Такі клубок. Такія выклікі паўсталі перад намі і нашай прафесіяй, якая ў кожнага сапраўднага журналіста не дзеліцца на "працу" і жыццё.

Прачытаць тэксты можна на сайце. Неўзабаве ў офісе ГА "БАЖ" з'явіцца і папяровы нумар часопіса.

Выйшаў чарговы нумар часопіса "Абажур"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!