2122

Выстава World Press Photo 2016 адкрыецца ў ЦЭХу 3 мая. Запрашаем!

29.04.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Сусветны дзень свабоды прэсы, 3 мая, у Мінск чарговы раз прыязджае выстава фотаздымкаў-пераможцаў сусветнага конкурсу World Press Photo.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 19 гадзіне у прасторы ЦЭХ вул.Кастрычніцкая, 16 (ст.м. “Першамайская”). Экспазіцыя будзе працаваць да 24 мая штодня з 12.00 да 21.00 без выходных. Уваход 40 000 рублёў.

World Press Photo з'яўляецца найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміяй ў галіне фотажурналістыкі. Выстава WPPh пройдзе ў Менску трэці раз. Але ўпершыню ў "вялікім фармаце" - фотаздымкі будуць размешчаны на выставачных стэндах і зоймуць палову ангару ЦЭХу. Беларусь адна з першых пабачыць WPPh 2016, а затым выстава наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах на працягу года.

Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ з нагоды адкрыцця выставы адбудзецца у ЦЭХу за гадзіну да адкрыцця – а 18.00.

З 2 па 8 мая сайт ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ладзіць Тыдзень свабоды прэсы. У межах тыдня мы рыхтуем цыкл публікацый пра тое, як праца журналістаў дазволіла ў лепшы бок змяніць рэчаіснасць, дапамагла заўважыць і вырашыць жыццёвую праблему, паўплываць на рашэнні ўладаў.

Сачыце за публікацыямі на сайце і мерапрыемствамі, прысвечанымі Сусветнаму дню свабоды прэсы, 3 мая!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!