376 0

Выпускнікі курсаў БАЖ адкрываюць фотавыставу “Маладосць.Беларусь” (17 лютага)

16.02.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

17 лютага ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Маладосць. Беларусь”.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены лепшыя фотапраекты выпускнікоў адукацыйнага курса “Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання”, які праводзіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

“Маладосць. Беларусь” — гэта фотагісторыі пра маладых беларусаў, іх жыццё, захапленні асяроддзе. Куратары курса Сяргей Балай (Мінск) і Міхаіл Дамажылаў (Санкт-Пецярбург).

Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30);
Пятніца, 17 лютага. Пачатак а 18:00
Уваход вольны.

Каментары