3313

Вынікі «Вольнага слова-2012»

10.05.2013 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЖАНРЫ:

1 месца: Клім Халецкі, 34mag.net (Player in the dark. Сляпы футбол);

2 месца: Ульяна Бабаед, «“Комсомольская правда” в Белоруссии» (Лидия Ермошина: «А способен ли электорат оценить честность, порядочность? Или он уже деградировал?»);

3 месца: Андрэй Дынько, “Наша Ніва” (Швед-«мядзведзіроўшчык»: Перасеклі мяжу ў раёне выступу, у Мінску аэрапорт нас выклікаў).

 

АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:

1 месца: Міхаіл Пастухоў, «Абажур» (Про «дело Почобута» и свободу слова в Беларуси);

2 месца: Мікалай Аляксандраў, «Брестский курьер» (Казнь в законе. Сугубо субъективные размышления);

3 месца: Вольга Чайкоўская, “Звязда” (Нешта. Вас паспрабуюць пераканаць, што гэта сучаснае мастацтва).

 

МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:

1 месца: Сяргей Ваганаў, “Наша Ніва” (Кастусіны банькі, альбо Ў пошуках болю);

2 месца:

- Таццяна Мацвеева, “Народныя навіны Віцебска” (Когда солнце – пятно, а деревья – тени);

- Вольга Палевікова, 34mag.net, (З Ірландыі з любоўю. Гісторыя аднаго валанцёрства);

3 месца: Руслан Гарбачоў, “Салідарнасць” (День, когда Площадь была заполнена солнцем и народом).

 

ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ:

1 месца: Кацярына Сінюк, TUT.by (В Березинском заповеднике сотрудники издеваются над животными?); 

2 месца: Павел Свярдлоў, «Еўрапейскае радыё для Беларусі» (Дык якое месца Ланская заняла ў галасаванні журы “Еўрафэста”?);

3 месца: Яўген Валошын, «Еўрапейскае радыё для Беларусі» (Як па прыкладзе трэнера Яфімава мы падсыпалі допінг у каву (фота, відэа).

 

ДЭБЮТ:

1 месца:  Кірыл Хілько, «Наша Ніва» (Выжыванне па Курэпіну. Студэнт БДУ жыве на 400 тысяч у месяц. І жыве! Нават адкладае штомесяц 15 даляраў на адпачынак);

2 месца: Зоя Хруцкая, «Рэгіянальная газета” (Літоўскі досвед: дзеці могуць абыходзіцца танна).

3 месца:  Шапуцька Таццяна, “Новы час” (Знікненне гомельскага мастака).

(У выніках па гэтай намінацыі адбыліся змены: праз тэхнічную памылку рэдакцыі ў лік лаўрэатаў трапіў матэрыял 2013 года, гэта ўдакладнены спіс пераможцаў)

 

Старшыня журы Юрась Карманаў назваў сёлетні  конкурс адным з самых моцных за 7 гадоў існавання “Вольнага Слова”.    

“Сутнасць нашай прафесіі – несці вольнае слова беларускаму грамадству. У надзвычай неспрыяльных умовах беларускія журналісты дэманструюць  высокія прафесійныя стандарты. Палітра тэкстаў-пераможцаў ілюструе ўзровень беларускай журналістыкі, якая крочыць абсалютна ў еўрапейскім кірунку”, –  сказаў Карманаў. 

Больш за паўсотні журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ з Мінска і рэгіёнаў даслалі на конкурс больш за сотню тэкстаў.

“Нас уразіў узровень конкурсных працаў, выбіраць было вельмі цяжка. Сярод удзельнікаў конкурса сёлета былі як пачаткоўцы, так і выбітныя  беларускія рэпарцёры, публіцысты, рэдактары. Некаторым з іх не хапіла  да перамогі нейкіх сотых бала”, – зазначыў старшыня журы.

Няпярэдадні абвяшчэння імёнаў пераможцаў быў складзены лонг-ліст “Вольнага слова”, у які ўвайшлі па пяць фіналістаў з кожнай намінацыі.

Тэматыка конкурсных працаў паказала, што беларускія журналісты бяруцца за самыя складаныя грамадска значныя тэмы — ад  асвятлення выбараў і арыштаў у вышэйшых эшалонах улады да праблем інвалідаў і наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

“Скептычны погляд на падзеі – гэта тое, што лучыць беларускіх журналістаў з еўрапейсікмі калегамі”, – зазначыў Карманаў . 

Тэхнічны ўзровень беларускіх журналістаў значна вырас. Большасць дасланых працаў была аздобленая не толькі фотаздымкамі, але і відэа. Мультымедыйнасць робіцца “добрым густам” сучаснай беларускай журналістыкі.

Сёлета былі ўнесеныя змены ў правілы “Вольнага слова” – рэдактарам -сябрам журы было забаронена ацэньваць “сваіх” журналістаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе. Замест ацэнкі рэдактара ім выстаўляўся сярэдні бал. Гэта было зроблена, каб пазбегнуць абвінавачанняў у перадузятасці.

Журы адмовілася ўводзіць асобную намінацыю для рэгінальных СМІ. 

“Цешуся, што сярод пераможцаў конкурса шмат калегаў з рэгіёнаў Беларусі, якія канкуруюць і годна перамагаюць у асноўных намінацыях у  надзвычай вострай барацьбе за “Вольнае слова“,  – сказаў Карманаў. 

 

У склад журы конкурса ўваходзяць:

Андрэй Аляксандраў

Анжэла Белуш

Анатоль Гуляеў

Максім Жбанкоў

Юрась Карманаў (старшыня журы)

Андрэй Скурко

Аляксандр Старыкевіч