3350

Вынікі конкурса філій БАЖ-2014 і планаванне працы на 2015 год / 18-21 cнежня 2014 г.

20.12.2014 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота А. Зянкова

 

Напрканцы снежня 2014 г. журы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” агучыла вынікі штогадовага конкурса рэгіянальных суполак.

3-е месца заняла Бабруйская суполка пад кіраўніцтвам Анатоля Санаценкі, якая ладзіла сёлета шмат цікавых творчых сустрэч і прэс-клубаў.

2-е месца падзялілі Віцебская суполка, якой кіруе Алена Сцяпанава, і Брэсцкая суполка з лідарам Алегам Супрунюком.  

А бясспрэчным лідарам сёлета стала Гомельская філія ГА “БАЖ” пад кіраўніцтвам Анатоля Гатоўчыца.

Журы таксама прысудзіла два персанальныя дыпломы.

Таццяна Смоткіна (Глыбоцкая суполка) атрымала яго “За адказнае стаўленне да арганізацыйнай працы, творчы падыход да справаў арганізацыі”.

Сяргея Няроўнага з Крычава ўганаравалі “За сумленную працу на карысць арганізацыі”.

Акрамя таго, актывісты з рэгіёнаў разам з кіраўнікамі БАЖаўскіх суполак думалі, як умацаваць гарызантальныя сувязі ўнутры арганізацыі і куды рушыць далей.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!