НЕ - ВАЙНЕ!
1127

Вынікі года ў МЕДЫЯ ў вялікім журналісцкім Zoom'е. РЭГІСТРАЦЫЯ

20.12.2021 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Адыходзячы год быў самым цяжкім за ўсю гісторыю медыя. Калі ў 2020-м мы ў асноўным сутыкаліся з гвалтам і шматлікімі затрыманнямі, то сёлета беларускія ўлады правялі некалькі паўнамаштабных атак на журналістаў і рэдакцыі недзяржаўных медыя.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

Прайшлі сотні ператрусаў, 31 прадстаўнік медыя знаходзіцца за кратамі, большасць недзяржаўных выданняў былі вымушаныя выехаць з краіны, каб працягнуць працу. Беларускую журналістыку мы сёння робім з Мінска, Вільні, Варшавы, Беластока, Кіева, Львова, Тбілісі, Прагі і многіх іншых месцаў.

Але ўсе мы застаемся беларускім медыясектарам.

23 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануе калегам, прадстаўнікам рэдакцый, медыяэкспертам, тым хто ў Беларусі, і тым, хто вымушаны быў з’ехаць, падвесці вынікі года ў адным вялікім перадкалядным Zoom-e.

Перадаць прывітанні калегам у іншых краінах, сказаць цёплыя словы сябрам і паплечнікам, расказаць пра сёлетнія светлыя і сумныя моманты, падзяліцца настроем. З намі будуць таксама родныя калег, якія знаходзяцца ў няволі. 

Усё гэта – 23 снежня а 19:00 па беларускім часе.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

Мы разумеем апасенні калег, якія застаюцца ў Беларусі. Таму тыя, хто захочуць, змогуць удзельнічаць у сустрэчы з выключанай камерай і тым подпісам, які самі пажадаюць пакінуць.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!