302

Вынесены прысуд гомельскім «вясноўцам» Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: 3 і 2,5 года калоніі

03.11.2021 Крыніца: Наша Ніва

Праваабаронцаў абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

 

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца былі затрыманыя 18 і 21 студзеня. Прычым Таццяну затрымалі ў мінскім аэрапорце. Суд над імі пачаўся 3 верасня. 

Пракурор запытаў для Судаленкі і Ласіцы па тры гады пазбаўлення волі.

Па справе праходзіла таксама валанцёрка Марыя Тарасенка, але перад абвяшчэннем прысуду жанчына з'ехала з Беларусі — ёй пагражала 2,5 года калоніі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!