186

Выконваючы абавязкі пракурора Брэсцкай вобласці адмовіўся весці асабісты прыём у прысутнасці блогера

10.02.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Як распавёў карэспандэнту Cлужбы маніторынгу ГА “БАЖ” брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін, разам з жыхарамі Пінска ён запісаўся на прыём па асабістых пытаннях да пракурора вобласці Віктара Клімава. Але ў вызначаны дзень, 6 лютага, высветлілася, што Клімаў знаходзіцца ў адпачынку і прыём будзе весці яго намеснік, выконваючы абавязкі пракурора Сяргей Туравец.

Сергей Туровец

“Пачалося з таго, што ён выклікаў паасобку кожнага з пінскіх заяўнікоў, хоць яны мелі агульныя пытанні: скардзіліся на факты махлярства і бяздзеяння праваахоўных структур у Пінску і жадалі разам трапіць на прыём, каб не марнаваць час”, — кажа Сяргей Пятрухін, які асвятляе гэтыя факты на сваім Youtube-канале.

Акрамя таго, Сяргей Туравец выказаўся катэгарычна супраць таго, каб ладзілася відэа-і аўдыяфіксацыя асабістага прыёму. Ён заявіў, што асабіста вырашае, ці можна весці запіс на прыёме і абяцаў выклікаць міліцыю на “непаслухмянага” блогера.  

“Я даводзіў выконваючаму абавязкі пракурора Брэсцкай вобласці, што ў адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” падчас правядзення асабістага прыёму паводле рашэння кіраўніка арганізацыі могуць быць выкарыстаныя тэхнічныя сродкі. Гэта тычыцца аўдыя- і відэазапісу, кіна- і фотаздымкі. Прычым заяўнік мусіць быць папярэджаны пра гэта да пачатку прыёму”, — паведаміў Сяргей Пятрухін.

Паводле блогера, Сяргей Туравец яго спасылкі на закон праігнараваў і заявіў, што спыняе прыём грамадзян.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!