359

Выкладчык журфака БДУ застаўся без працы за подпіс супраць гвалту і беззаконня

27.08.2021 Крыніца: "Еўрарадыё"

У Беларускім дзяржаўнм універсітэце — чарговае палітычнае звальненне, піша ТГ-канал "Студэнцкая думка". "Па пагадненні бакоў" з факультэта журналістыкі сышоў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Аляксандр Дуброўскі.

Да звальнення ён працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання.

Паведамляецца, што загадчык кафедры Віктар Іўчанкаў абвінаваціў Дуброўскага ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Падставай для гэтага быў подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць гвалту і беззаконня.

Гэта Дуброўскі сам пацвердзіў у сацсетках: "Так, тэма маіх подпісаў пад зваротам гучала, роўна як і тэма парушэння мной "карпаратыўнай этыкі".

На журфаку БДУ Аляксандр Дуброўскі адпрацаваў 11 гадоў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!