НЕ - ВАЙНЕ!
521

Выкладчыцу сальфеджыа і музычнай літаратуры з Мастоў аштрафавалі за рэпост з Белсату ў 2019 годзе

28.01.2022 Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Канал Белсат быў прызнаны эксрэмісцкім фармаваннем у 2021 годзе.

У Мастах 19 студзеня адбыўся суд над выкладчыцай сальфеджыа і музычнай літаратуры мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў Галінай Цярэнцьевай. Яе затрымалі 16 снежня наўпрост на працы і суткі ўтрымлівалі ў камеры мясцовага РАУСа. Дома ў Галіны правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і робат-пыласос.

На выкладчыцу склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпост з Белсату ў 2019 годзе.
Суд Мастоўскага раёна пакараў Цярэнцьеву штрафам у памеры 640 рублёў (20 базавых велічыняў), паведамляюць праваабаронцы Вясны.

Таксама нагадаем, у судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня арыштавалі на 14 сутак і канфіскавалі смартфон мінчука за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай для яго затрымання стаў рэпост 15 снежня 2021 года ў сторыз на сваёй старонцы ў Instagram паста з «Радыё Свабоды» пра акцыю пратэста супраць прысудаў фігурантам «справы Ціханоўскага».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!