708

Выдавецкі дом «Беларуская навука»: У нас у рэдакцыі ўсё спакойна, няма ніякага ператрусу

07.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У офісе выдавецкага дому «Беларуская навука» ператрусаў няма.

Галоўны рэдактар РУП “Выдавецкі дом “Беларуская навука” Аляксандр Дудзік паведаміў baj.by, што рэдакцыя працуе ў звычайным рэжыме:

"Я сам даведаўся пра гэта з навін. Зараз я знаходжуся на працоўным месцы, у нас у рэдакцыі ўсё спакойна, няма ніякага ператрусу”.

На просьбу прэс-службы ГА “БАЖ” пракаментаваць паведамленне СК пра датычнасць супрацоўнікаў “Беларускай навукі” да распачатай крымінальнай справы Аляксандр Дудзік адказаў, што не можа зараз каментаваць, бо “наогул не ў курсе справы”.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Выдавецкі дом «Беларуская навука» — асноўнае звяно ў выдавецкай сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адно з найстарэйшых выдавецтваў краіны, паведамляцца на сайце выдавецкага дома.

Нагадаем, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкула «несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды».

Да названай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дом «Беларусукая навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя». У двух апошніх суб'ектаў сёння праходзяць вобшукі, супрацоўнікаў дапытваюць.