1530

Вярхоўны суд перанёс дату працэсу па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў

11.08.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Разгляд іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі БАЖ перанесены на 27 жніўня ў сувязі з тым, што журналісцкая арганізацыя абскардзіла вынясенне папярэджання міністэрствам, якое фармальна стала прычынай для магчымага закрыцця.

15 ліпеня, на наступны дзень пасля ператрусу ў офісе, Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Арганізацыя катэгарычна нязгодная з папярэджаннем, таму звярнулася ў Вярхоўны суд з абскарджаннем дакумента.

Працэс па абскарджанні папярэджання пройдзе ў Вярхоўным судзе 23 жніўня, а 27 жніўня суд вернецца да разгляду іску аб ліквідацыі арганізацыі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў дзякуе калегам за салідарнасць і падтрымку!

У сувязі з блакваннем офісу арганізацыі пасля ператрусу, найлепшы шлях звязацца з намі -- напісаць нам на press@baj.by.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!