1640

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БАЖ на папярэджанне Мінюста. Наступны суд 27 жніўня

23.08.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Фота ТК

Сёння Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў скаргу грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (далей БАЖ) на папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі пасля маніторынгу дакументаў арганізацыі.

У папярэджанні адзначалася, што скончыліся тэрміны дамовы на арэнду памяшканняў, у якіх  знаходзяцца Гомельская і Маладзечанская філіі арганізацыі. БАЖ катэгарычна не пагадзіўся з гэтым і ў сваёй скарзе ў Вярхоўны суд прывёў довады і доказы сваёй праваты.

23 жніўня суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Валянціна Кулік разгледзела скаргу журналісцкай арганізацыі і ў выніку вырашыла пакінуць папярэджанне Міністэрства юстыцыі ў сіле. БАЖ нязгодны з такім   рашэннем і намераны абскардзіць яго.

Нягледзячы на гэта, у пятніцу, 27 жніўня, суддзя Вярхоўнага суда Інэса Лазавікова пачне разглядаць іск самога Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Працэс прызначаны на 10:00 у зале № 413.

Беларуская асацыяцыя журналістаў дзякуе калегам за салідарнасць і падтрымку!

У сувязі з блакваннем офісу арганізацыі пасля ператрусу, найлепшы шлях звязацца з намі -- напісаць нам на press@baj.by.

Власти хотят ликвидировать Белорусскую ассоциацию журналистов (хроника, документы)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!