354

Вярхоўны суд ліквідаваў беларускі ПЭН-цэнтр

09.08.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

19 ліпеня рахункі арганізацыі былі заблакаваныя. 22 ліпеня Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі «Беларускага ПЭН-цэнтра».

Беларускі ПЭН-цэнтр — літаратарская праваабарончая арганізацыя, якую з 2019 года ўзначальвала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Міжнародны ПЭН-клуб — гэта сусветнае аб’яднанне прафесійных літаратараў, заснаванае ў Лондане 5 кастрычніка 1921 года з ініцыятывы Кэтрын Эмі Доўсан-Скот і Джона Галсуорсі, каб пашыраць супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесіяў і абараняць іх правы. У 2010 годзе Міжнародны ПЭН-клуб налічваў больш за 140 аўтаномных прадстаўніцтваў у розных краінах свету. Сённяшняя прэзідэнтка — пісьменніца Джэніфер Клемент.

Беларускі ПЭН-цэнтр быў створаны ў 1989 годзе аргкамітэтам, у які ўваходзіла 20 пісьменнікаў, і прыняты ў Міжнародны ПЭН-клуб у траўні 1990 года на 55-м кангрэсе, што праходзіў на востраве Мадэйра. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў № 274 ад 1 лістапада 1990 года і перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як сябар Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус “А” ў ЮНЭСКА і дарадчы статус у ААН.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!