359

Вядучы Яўген Перлін ажаніўся

17.05.2023 Крыніца: Наша Ніва

Цырымонія прайшла ў Італіі, каля возера Кома, піша "Наша Ніва". 

Навіной пра гэта Яўген падзяліўся ў сацсетках.

33-гадовы Яўген Перлін — у мінулым тэлевядучы, цяпер вядзе мерапрыемствы ў розных краінах.

Абранніца — Аліна Лявонава, фларыстка з Мінска.

«Рукі трэсліся ва ўсіх, нават у рэбе», — пажартаваў у сторыз Яўген, які на вяселлі быў у кіпе — традыцыйным мужчынскім яўрэйскім уборы

Маладыя абмяняліся клятвамі ў маляўнічых дэкарацыях. На нявесце была вытанчаная сукенка з аб'ёмнымі рукавамі. Пінжак Перліна ўпрыгожыла пышная кветка.

Чытайце яшчэ:

Света Бень: «Свет сумна прыгожы і смяротна небяспечны»

«Надеюсь, мои ровесники станут слушать меня, а не пропаганду». Почему бабушка из фильма Дудя завела свой YouTube-канал

У Пінску развіталіся з блогерам Мікалаем Клімовічам

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!