НЕ - ВАЙНЕ!
96

Вядомая мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла сваю новую працу Мікіту Мелказёраву

14.09.2022 Крыніца: БАЖ

«Жыццё - Маліна»
— Гэтую працу я прысвячаю вядомаму беларускаму блогеру і журналісту Мікіту Мелказёраву. Два гады таму на на сваім Youtube-канале "Жыццё-маліна" Мікіта пачаў публікаваць доўгія відэаінтэрв'ю з вядомымі беларусамі. Першымі гасцямі былі знакамітыя спартсмены, а пазней палітыкі, актывісты, музыканты, пісьменнікі…

Мне здаецца, амаль усе самыя цудоўныя людзі Беларусі пабывалі у гасцях у «Жыццё-маліна». На youtube-канал падпісаны больш за 111 тысяч карыстальнікаў, відэа збіраюць сотні тысяч праглядаў. Хачу сказаць вялікі дзякуй Мікіту за тое, што ён знаёміць нас з неверагодна цікавымі, разумнымі і моцнымі людзьмі, сапраўднымі героямі нашай краіны! Жыве Беларусь, — напісала Вольга ў Фэйсбуку

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!