720

"Вы лічыце сябе вышэй за Канстытуцыю?” — віцебская блогерка Янушкоўская зрабіла відэазапісы з паседжанняў суда

20.02.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Віцебская блогерка праігнаравала забарону на відэаздымкі ў зале суда, і  гэта не мела ніякіх наступстваў. Алена Янушкоўская зрабіла відэазапісы шасці судовых разбіральніцтваў у Віцебскім абласным судзе па скаргах удзельнікаў акцый у падтрымку суверынітэту Беларусі. У тым ліку і двух працэсаў па ўласных касацыйных скаргах.


Блогерка, стваральніца відэаканала “Сапраўдная Беларусь” Алена Янушкоўская пачала рабіць відэаздымкі яшчэ ў фае будынка суда. А потым усталявала тэлефон на штатыве ў судовай зале  — каля трыбуны для выступаў.

Суддзя Святлана Іванова спрабавала зрабіць ёй заўвагу, сказаўшы: “Я забараняю вам здымаць”. “Вы лічыце сябе вышэй за Канстытуцыю?”, — парыравала блогерка. Пытанне засталося без адказу, і Алена Янушкоўская бесперашкодна вяла здымкі, пакуль Святлана Іванова разбірала касацыйныя скаргі актывістаў.

«Я прымушаю ўлады працаваць». Як жыве блогерка з-пад Віцебска, якую 6 разоў аштрафавалі за сьнежаньскія пратэсты

“Ёсць Канстытуцыя, якая дазваляе грамадзянам збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Суд — гэта публічнае месца, працэс адкрыты, прысутныя ў зале не былі супраць, таму я здымала. Публічнасць і галоснасць — гэта наша абарона. Не трэба баяцца і прыслухоўвацца да выдуманых забаронаў. Я выкладу відэаролік, і няхай усе бачаць, як праходзяць працэсы ў абласным судзе,” — патлумачыла свой учынак відэаблогерка.

Суддзя Ірына Смалякова, якая змяніла Святлану Іванову, абмежавалася толькі агульнай заўвагай пра неабходнасць падтрымання парадку ў зале судовых пасяджэнняў.

На відэазапіс трапілі выступы ўсіх актывістаў, якія хацелі абскардзіць штрафы, вынесеныя ім раённым судом па абвінавачанні ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. У тым ліку Таццяны Севярынец, яна абскарджвала штраф “за заклікі на несанкцыянаваную акцыю” — за абвесткі ў Facebook пра падзеі ў Віцебску 29 снежня 2019 года.

Абвешчаны збор грошай на пакрыццё штрафаў віцебскай блогеркі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!