585

Вучням Магілёва забараняюць лайкаць у сацсетках допісы пра каранавірус

25.03.2020 Крыніца: euroradio.fm Сюжэт: COVID-19

У Магілёве вучням і настаўнікам забаранілі ставіць падабайкі і каментаваць у сацсетках допісы пра каранавірус.

Адпаведны дакумент за аўтарствам начальніка аддзела адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталлі Колас апублікаваў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA. 

Забарона на лайкі, перапосты і каментары допісаў пра каранавірус у дакуменце тлумачыцца "забеспячэннем эпідэміялагічнага рэжыму ва ўстановах адукацыі".

У аддзеле адукацыі Магілёўскага райвыканкаму журналістам Радыё "Свабода" заявілі, што распараджэння не было, а "проста была даведзеная інфармацыя".

Сама Наталля Колас паведаміла, што нічога не можа сказаць, бо знаходзіцца ў камандзіроўцы. Але яна звярнула ўвагу, што яе подпісу пад дакументам няма.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!