НЕ - ВАЙНЕ!
194

Вольга Карач хоча прыцягнуць да адказнасці за паклёп Ігара Макара і рэдакцыю газеты "Наша Ніва"

10.08.2022 Крыніца: Еўрарадыё

Палітык звярнулася ў літоўскую паліцыю.

Па словах Вольгі Карач літоўская паліцыя пачала "дасудовае крымінальнае расследаванне". Але, хутчэй за ўсё, гаворка пра папярэдняе расследаванне, якое паліцыя праводзіць, каб вызначыцца: пачынаць ці не крымінальную справу.

Палітык незадаволеная інтэрв'ю, якое Макар даў "Нашай Ніве" ў канцы траўня. У ім ён празрыста намякае, што за прапановай забіць кіраўніка BySOL Андрэя Стрыжака, якую яму зрабіў былы АМАПавец Павел Кулажанка, стаіць менавіта Карач.

 "Ёсць адзін удзельнік, каму гэта было б вельмі цікава — Вольга Карач, — сказаў тады Макар. — Яна б адразу пазбавілася свайго галоўнага ворага (Стрыжака) і апанента (Ігара Макара)".

Чытайце яшчэ:

Часть денег от «Яндекс.Такси» и Uber теперь будут забирать на госСМИ

Падтрымай палітзняволеных жанчын стыкерпакам і вестачкай салідарнасці

Сёння 30 гадоў спаўняецца Аляксандру Івуліну

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!