3096

Вобшукі ў супрацоўнікаў Press Club Belarus. Затрымалі Юлію Слуцкую

22.12.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

22 снежня сілавікі прыйшлі дадому да праграмнага дырэктара Press Club Belarus Алы Шарко. Яна паспела паведаміць у БАЖ, што сілавікі ламаюць ёй дзверы.

У дырэктара Press Club Belarus Сяргея Альшэўскага таксама вобшук.

Cілавікі прыйшлі з ператрусам і да дырэктара "Акадэміі прэс-клуба" (адукацыйны праект) Сяргея Якупава.

У офіс таксама прыйшлі сілавікі.

Заснавальніцу Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі сёння па прылёце ў Мінск у Нацыянальным аэрапорце. 

Прадстаўнікі Press Club Belarus, у якіх сёння былі ператрусы, затрыманыя на 72 гадзіны, паведамляе Tut.by.

Дачка Юліі Слуцкай Аляксандра расказвае пра затрыманне ў аэрапорце.

Падчас ператрусу дома ў выканаўчага дырэктара Press Club Belarus Алы Шарко да яе не пусцілі адваката Сяргея Зікрацкага. Ён застаўся чакаць у пад'ездзе.

Каля кватэры Алы Шарко затрымалі намесніка галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Скурко, рэпарцэрку "Анлайнера" Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча з «Белорусы и рынок». Усіх адвезлі ў Маскоўскае РУУС для праверкі дакументаў, пасля чаго адпусцілі. Падобна на тое, што міліцыянты ўсіх забралі, каб без сведкаў вывезці Алу.

Яе адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў на вул. Кальварыйская.

"Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю праводзіць праверку па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб культурна-асветніцкай установы "Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб" і іншых суб'ектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з-за мяжы" — паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Кіраўнік МЗС Уладзімер Макей 22 снежня распавёў пра санкцыі ў адказ на анкцыі ЕС, сярод іх — планы абмежаваць дзейнасць шэрагу палітычных фондаў, якія дзейнічаюць і пад эгідай пасольстваў. Ці супадзенне, што ў гэты ж дзень сілавікі  прыйшлі да кіраўніцтва Press Club Belarus?

***

Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы з 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995-2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007-2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», з 2011 г. — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса ў Варшаве «Беларусь у фокусе».

 

 

Юлія Слуцкая: У мяне было 38 паўтарагадовых дзяцей!

Юлія Слуцкая: Людзі ў эміграцыі губляюць сувязь з рэчаіснасцю ў Беларусі

«Выигрывают смелые»: Юлия Слуцкая в HrodnaMediaRoom — о том, как выжить в мире новых медиа

Пресс-клуб Беларусь официально открылся

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!