342

“Витебский курьер” — супраць плагіяту ў Instagram

02.07.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Заканадаўства ў галіне СМІ

Журналістка Настасся Грабеннікава заўважыла, што Instagram-профіль rodnoi_vitebsk ужо некалькі месяцаў выкарыстоўвае тэксты і фотаздымкі з сайта інтэрнэт-выдання “Витебский курьер” без аніякай згадкі пра сапраўдных аўтараў.

“Тэксты, якія я рыхтавала па некалькі дзён, дзеля якіх шукала герояў і працавала гадзінамі — вось яны ўсе тут, скрадзеныя ў тры простыя клікі. На мой каментар пра крадзеж з профілю адказалі вельмі хутка: ваш сайт абы-што, нікому не патрэбны, а іх Instagram-профіль — золата, і яму патрэбныя фоткі добрай якасці. Пасля яны дадалі, што я павінна быць шчаслівая, што мае тэксты чытаюць, і каб я ім дасылала яшчэ больш добрых фота. Але яны моцна памыляюцца. Добрыя тэксты чытаюць таму, што яны проста цікавыя. А гэта вось "затое вашыя гісторыі чытаюць" — проста нахабнае прыкрыццё для злодзеяў, якія імкнуцца зарабіць на сваім профілі ў Instagram, раскручаным на чужой працы”, — напісала Настасся Грабеннікава.

Паглядзеўшы ўважліва, Настасся заўважыла, што першы аўтарскі матэрыял быў скрадзены яшчэ ў сакавіку 2018 года. Вырашыла паскардзіцца ў службу тэхнічнай падтрымкі. Там разгледзелі сітуацыю і выдалілі дзясятак апошніх публікацый. Але выпадкаў плагіяту засталося яшчэ вельмі шмат, у чым вельмі лёгка пераканацца, параўнаўшы матэрыялы “Витебского курьера” і змесціва профілю rodnoi_vitebsk.

 

 
 
 
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 

7 фотографий Витебска, на которых мы совместили прошлое и настоящее. Посмотрите, что изменилось! маленькое путешествие во времени на трамвае Иногда так хочется вернуть на чуть-чуть прошлое, тот самый Витебск, которого больше не существует: с телефонными будками, жетончиками для таксофонов, автоматами с газировкой, старой площадью и трамвайчиками-«буханками». Мы подобрали 6 старых фотографий нашего города и совместили в них прошлое с «реальностью». Посмотрите, как изменился Витебск! #rodnoi_vitebsk

Публикация от Родной Витебск (@rodnoi_vitebsk)

7 фотографий Витебска, на которых мы совместили прошлое и настоящее. Посмотрите, что изменилось!

 

 

 

 
 
 
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 

В Витебске в микрорайоне Билево наконец покосили траву, но слой мусора, который теперь покрывает площадки, просто ужасает Сегодня кончилось мое терпение, позвонила в ЖРЭТ, пригрозила горячей линией. После обеда косить начали… — написала утром в редакцию одна из наших постоянных читательниц. Речь идет про микрорайон Билево, а именно дом 30 по улице Генерала Ивановского. По информации нашей читательницы, траву здесь не косили вообще, ни в мае, ни в июне. Покосили, отреагировав на звонок неравнодушной к месту своего проживания женщины. И это, конечно, неплохо. Однако после покоса радости оказалось мало: там, где раньше была травка, теперь горы мусора. Скосили, а слой мусора — ужас. Я живу на первом этаже, смотреть, на то, что у нас сейчас перед глазами, очень неприятно. Более того, ведь в этот мусор, которому, может, уже год, придут гулять дети. А меж тем, в ЖРЭТе мне сказали, что штат дворников для наших территорий еще не набрали! — поделилась с редакцией читательница. Надеемся, что у ЖРЭТа все-таки найдутся силы, чтобы привести территорию в порядок. #rodnoi_vitebsk

Публикация от Родной Витебск (@rodnoi_vitebsk)

 

В Витебске в микрорайоне Билево наконец покосили траву, но слой мусора, который теперь покрывает площадки, просто ужасает

Настасся Грабеннікава вырашыла дамагчыся справядлівасці і спыніць крадзеж кантэнту. Калегі і сябры раяць ёй рознае: нехта — звярнуцца ў пракуратуру са скаргай, а нехта — “забіць” і не зважаць на злодзеяў.

Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі раіць у падобных выпадках рабіць наступнае. Праваўладальнік фотаздымка можа скардзіцца адміністрацыі сацсеткі. І тая, як правіла, прымае даволі жорсткія меры. Калі вядома каму належыць акаўнт, то можна рабіць натарыяльна завераны скрыншот факту запазычання, і з дапамогай юрыста карыстацца магчымасцямі беларускага права. Гэта пры ўмове, што на сайце, з якога ўзялі фотаздымкі, ёсць правілы, як можна запазычваць кантэнт.

На галоўнай старонцы сайта vkurier.by  пазначана наступнае:

“Рэпублікацыя матэрыялаў сайта магчымая толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі. Актыўная і індэксуемая гіперспасылка на крыніцу матэрыялу абавязковая”. Гэтых умоваў адміністратары Instagram-профілю rodnoi_vitebsk не выканалі.

Настасся Грабеннікава звярнулася да адміністрацыі Instagram з прыкладамі плагіяту, і некалькі апошніх публікацый са скрадзеным кантэнтам былі выдаленыя. Але каб прадставіць арыгіналы матэрыялаў за ўвесь час, пакуль іншыя жывіліся чужой працай, трэба аддаць шмат часу. Таму дзяўчына раіць калегам быць пільнымі і, заўважыўшы падобную сітуацыю, адразу ж пачынаць адстойваць свае правы.