298

"Витебский курьер news" запрашае на online-сустрэчу

18.03.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сустрэча з рэдакцыяй, запланаваная на 19 сакавіка, пройдзе ў віртуальным фармаце. Можна задаваць пытанні.

Першапачаткова арганізатары запрасілі гасцей прыходзіць а 18.30 у віцебскі арт-паб “Торвальд”, але ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса абяцаюць арганізаваць відэатрансляцыю для ўсіх ахвотных пазнаёміцца бліжэй з
супрацоўнікамі новага інтэрнэт-рэсурсу.


Рэдакцыя мае намер прыйсці ў “Торвальд”, туды ж могуць завітаць і гараджане.

Але пра нешта запытацца альбо нешта параіць можна і віртуальна: пакінуць на старонцы ў Facebook  пытанні ў каментарах. Там жа, на старонцы "Витебского курьера news" у сацсетцы, а таксама на галоўнай старонцы сайта заўтра а 18.30 распачнецца відэатрансляцыя.

“Мы раскажам вам усю праўду пра "Витебский Курьер"! Чаму замест "Витебского Курьера" з’явіўся "Витебский Курьер NEWS", што здарылася з рэдакцыяй і што будзе далей з незалежным рэгіянальным СМІ. Вы можаце задаць любыя пытанні
рэдакцыі і журналістам выдання "Витебский Курьер NEWS", — гаворыцца ў абвестцы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!