363

Вітальны ліст Міжнароднай федэрацыі журналістаў ўдзельнікам З’езду БАЖ

16.04.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У пятніцу ў Мінску пройдзе ХІ З’езд ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Вітанні дэлегатам З’езда ўжо сёння прыходзяць на адрас БАЖ ад нашых міжнародных партнёраў.

Такі прывітальны ліст прыйшоў ад Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

— Ад імя Міжнароднай федэрацыі журналістаў, найбуйнейшай у свеце арганізацыі журналістаў (600 000 журналістаў у 150 краінах свету), я хацеў бы павітаць дэлегатаў З’езду нашага беларускага сябра — БАЖ.

Я ведаю, што яны прыкладаюць усе намаганні, каб абараніць журналістаў, абараніць свабоду прэсы і свабоду распаўсюду інфармацыі — адны з асноў любой дэмакратыі.

Я хачу нагадаць пра тых журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Саджаць журналістаў у турму за іх прафесійную дзейнасць — непрымальна для дэмакратычнай краіны.

Ад імя МФЖ я патрабую, каб беларускі ўрад неадкладна вызваліў усіх журналістаў, якія цяпер знаходзяцца ў турмах.

Як вы ўжо бачылі, МФЖ, як член Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, цяпер прымае ўдзел у глабальнай кампаніі па закліку прафсаюзаў прыняць меры адносна замежных кампаній, якія маюць эканамічныя інтарэсы ў Беларусі.

Журналістыка — гэта не злачынства. Журналістыка павінна быць пад абаронай ва ўсіх частках свету.

Жадаю добрага З’езду ўсім і беражыце сябе!

Энтані Беланжэ, Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі журналістаў

Заявление о поддержке «Репортеров без границ» Съезду ОО «БАЖ»

Ліст салідарнасці ад "Індэкса цэнзуры" з беларускімі журналістамі

Ліст салідарнасці ARTICLE 19 з беларускімі журналістамі

Вітальны зварот Міжнароднага ПЭНа да ўдзельнікаў З’езду БАЖ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!