934

Віншуем з Сусветным днём свабоды прэсы!

03.05.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дарагія калегі, сябры!

Віншуем вас з Сусветным днём свабоды прэсы! Выказваем самыя шчырыя словы падтрымкі і падзякі кожнаму з калегаў, якія захоўваюць вернасць прынцыпам прафесійнай і сумленнай журналістыкі.

Сёлета беларускія журналісты ўжо больш за 130 раз траплялі пад пераслед уладаў: затрыманні, арышты, ператрусы, адміністрацыйныя справы, судовыя выракі.

Але мы спадзяемся, што ніякі пераслед не прымусіць нас адмовіцца ад самага галоўнага - прафесійнай журналісцкай працы.

Сёння мы адзначаем гэтае свята разам з журналістамі ўсяго свету. Гэты дзень дае нам магчымасць адчуць сябе часткай міжнароднай журналісцкай супольнасці.

Трымаемся праўды!

3 мая ГА "БАЖ" па традыцыі абвесціць імёны лаўрэатаў штогадовага творчага конкурсу "Вольнае слова". Цырымонія распачнецца а 14 гадзіне ў сталічнай Галерэі "Ў".

Трансляцыю цырымоніі глядзіце на нашым сайце а 14-й!

Таксама сёння ў Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы пераможцаў міжнароднага конкурсу World Press Photo 2017.

Цырымонію адкрыцця таксама глядзіце на нашым сайце а 17 гадзіне!

Цыкл матэрыялаў "Свабода слова змяняе жыццё"

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!