346

Віншуем Руслана Кулевіча і Таццяну Каліневіч са шлюбам!

13.03.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч і Таццяна Каліневіч пабраліся шлюбам.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" віншуе маладых з падзеяй! Зычым жыць доўга, шчасліва, у любові і паразуменні!

У студзені гэтага года Руслан Кулевіч прэзентаваў грамадскасці сваю новую кнігу “Гісторыі з гродзенскіх вуліц”. Напрыканцы сустрэчы Руслан Кулевіч зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Таццяна адказала "Так", а прысутныя віталі гэтую сцэну апладысментамі. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!