Экс-суддзя Канстытуцыйнага суда, былы кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА “БАЖ”, сябра арганізацыі Міхаіл Пастухоў стаў лаўрэатам прэміі «Рыцар года: З адкрытым забралам».
Узнагароду штогод прысуджае грамадскі рух імя Юрыя Захаранкі “Абаронцы Айчыны”. Сёлетняя цырымонія прайшла 24 лютага ў Мінску.
Паводле кіраўніка руху Алега Волчака, “у мінулым годзе Пастухоў прыклаў шмат намаганняў для прызнання палізвязнем Міхаіла Жамчужнага, змагаецца за Андрэя Бандарэнку, працягвае займацца судова-прававой рэформай”.
Узнагароду прысуджалі ўжо ў 12-ы раз. Сябры ГА “БАЖ” не ўпершыню становяцца яе лаўрэатамі: летась яе атрымаў Зміцер Галко, а “Рыцарам года-2008” быў Аляксандр Тамковіч.