436

Віншуем калегу: Сяргей Ваганаў святкуе 80-годдзе!

06.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра віншуе аднаго з ветэранаў беларускай журналістыкі, аднаго з заснавальнікаў БАЖ, творцу, пісьменніка і паэта Сяргея Ваганава з юбілеем!

Ад усёй арганізацыі жадаем Сяргею Давыдавічу моцнага здароўя, натхнення (якім спадар Сяргей дзеліцца з калегамі) і самага галоўнага: хутчэйшага вызвалення з турмы ўнучкі – журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая адбывае 2-гадовы турэмны тэрмін за сваю працу.

Сяргей Давыдавіч, дзякуй за Ваш прыклад, прафесіяналізм і цеплыню да калегаў! З юбілеем!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!