472 0

Віншуем Аляксандра Класкоўскага з юбілеем!

12.09.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Віншуем аднаго з лепшых беларускіх аналітыкаў, сапраўднага майстра журналісцкай справы і сябра нашай арганізацыі Аляксандра Класкоўскага з юбілеем!

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/27867459_10208478795606975_7731697631320454383_.jpg

Ганарымся Вамі! Вельмі жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, невычарпальнага натхнення і заўсёды толькі добрых навінаў! :)

Аляксандр Класкоўскі нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Новы Двор Мінскага раёна. Скончыў журфак БДУ. Працаваў у газеце “Знамя юности” (ад супрацоўніка сакратарыята да галоўнага рэдактара), адказным сакратаром “Звязды”, галоўным рэдактарам часопіса “Парус”, намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты”, галоўным рэдактарам інтэрнэт-выдання “Naviny.by”. Цяпер — кіраўнік аналітычных праектаў, палітычны аглядальнік інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, лектар і медыятрэнер.

Дарэчы, у суботу ў Беларускай асацыяцыі журналістаў стартуе двухмесяцовы адукацыйны курс "Аналітыка ў сеціўную эпоху", асноўным трэнерам дзе будзе акурат Аляксандр Класкоўскі.

Аляксандр Класкоўскі: “…І мы ўдваіх з Віцькам начысцілі яму пысу, растаўклі нюхаўку”

Каментары