409

Відэажурналісты могуць падаць свае працы на конкурс у Паўднёвай Карэі The Hinzpeter Awards. Дэдлайн 27 ліпеня

29.06.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Прэмія Hinzpeter Awards заснаваная, каб прызнаць і ўшанаваць відэажурналістаў, якія шукаюць праўду, абараняюць правы чалавека і змагаюцца за справядлівасць як фіксатары рэальнасці і летапісцы гісторыі.

Цырымонія ўзнагароджвання Hinzpeter Awards прызначана на 27 кастрычніка гэтага года ў Паўднёвай Карэі.

Відэажурналісты-фрылансеры альбо відэажурналісты, якія працуюць у СМІ могуць падаць сваю заяўку для ўдзелу ў конкурсе. Відэаматэрыялы мусяць закранаць пытанні правоў чалавека.

Дасылаць можна толькі відэа, якія ўпершыню трансляваліся па тэлевізары альбо іх прэм'ера адбылася ў мнтэрнэце паміж 1 студзеня 2020 года і 31 мая 2021 года.

Узнагароды будуць прысуджаць у некалькіх катэгорыях. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 10 000 долараў.

Падрабязна пра прэмію Hinzpeter Awards чытайце ТУТ

 Дэдлайн падачы матэрыялаў на конкурс — 27 ліпеня

Hinzpeter Awards заснаваная на знак памяці і адзнакі працы відэажурналіста Юджына Хінзпетара (Jürgen Hinzpeter). Хінзпетар  — нямецкі журналіст, найбольш вядомы сваёй працай па асвятленню паўднёвакарэйскіх тэмаў. Хінзпетар быў рэпарцёрам ARD і адзіным журналістам, які здымаў масавыя забойствы падчас паўстання Кванджы ў Паўднёвай Карэі ў 1980 г. Яго кадры былі дастаўленыя ў Германію і трансляваліся па ўсім свеце.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!