Альянс цывілізацый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (UNAOC) і Міжнародная арганізацыя па міграцыі (IOM) фінансуюць моладзевы відэафестываль "PLURAL+", да ўдзелу ў якім запрашаюцца аўтары фільмаў пра міграцыю, сацыяльную інтэграцыю і разнастайнасць.
Узрост удзельнікаў фестывалю - ад 9 да 25 год. На конкурс прымаюцца відэастужкі, хранаметраж якіх складае не больш за 5 хвілін. Фільмы мусяць суправаджацца субцітрамі на ангельскай мове.
Спаборніцтва паміж аўтарамі фільмаў ладзіцца ў трох узроставых катэгорыях. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз - 1 тыс. даляраў ЗША. Відэа прызёраў конкурсу будзе распаўсюджана на розных анлайн-платформах.
Дэдлайн - 29 мая 2016 года. Падрабязнасці - тут.