Падчас сумеснага пасяджэння ў парламенце журналісты спрабавалі атрымаць каментар ад Міхаіла Жураўкова пра здарэнне ў мінскай гімназіі.
Журналісты цікавіліся ў міністра адукацыі, як ён ацэньвае здарэнне ў мінскай гімназіі, дзе вучань пырнуў нажом настаўніцу, і якія высновы зробленыя з трагедыі. Але міністр катэгарычна адмовіўся ад размовы з прадстаўнікамі СМІ і проста сыйшоў ад іх.
Нагадаем, 23 траўня вучань мінскай 74-й гімназіі нанёс некалькі ўдараў нажом і вобласць шыі настаўніцы.