НЕ - ВАЙНЕ!
336

Віцебскую журналістку Жанну Жалевіч адпусцілі з ІЧУ да суда

15.11.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Жанну Жалевіч – пад такім творчым псеўданімам яе ведаюць чытачы інтрэрнэт-выдання “Витебский курьер" – вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні. Паводле матэрыялаў справы, якую распачалі міліцыянты па артыкуле 24.23 КаАП, Жанна Іванова (гэта сапраўднае прозвішча журналісткі) парушыла заканадаўства ажно чатыры разы.

Прычына адміністрацыйнага пераследу — ад 2020 года яна размясціла ў Instagram  і “Одноклассниках” некалькі фотаздымкаў з беларускай нацыянальнай сімволікай. На думку супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Першамайскага раёна Віцебска, гэта ёсць прыкметамі пікетавання без дазволу мясцовых органаў улады.

Пасля знаёмства з пратаколам Жанну Іванову (Жалевіч) затрымалі і адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Аднак лекары ІЧУ не пагадзіліся прыняць жанчыну са складанай хранічнай хваробай. Да слова, яшчэ ў міліцыі ёй стала кепска, спадарыня Жанна выклікала хуткую дапамогу, але атрымала толькі прапанову выпіць лекі ад ціску.

Журналістку адпусцілі пад падпіску пра тое, што яна добраахвотна явіцца ў суд Першамайскага раёна 18 лістапада аб 11 гадзіне. Паводле санкцыі атрыкула, ёй пагражае штраф альбо арышт, калі суд не палічыць праблемы са здароўем важкай прычынай.

Чытайце яшчэ:

Эдуард Мельников: «Горком закрыл мои прямые эфиры: во время их рабочие крыли последними словами то, что творилось в промышленности»

Журналіста Аляксандра Любенчука этапавалі ў магілёўскую турму №4

Наступную прэмію імя Францішка Аляхновіча ўручаць у 2023-м. Сёлета ўручэньня ня будзе

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!