418

Віцебскую блогерку Вольгу Жураўскую аштрафавалі за спробу зняць ролік пра каранавірус

31.03.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: COVID-19

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска адбыўся працэс па справе, распачатай з ініцыятывы лекара, які праводзіў прыём у віцебскім туберкулёзным дыспансеры.

Доктар паскардзіўся ў міліцыю на Вольгу Жураўскую, стваральніцу відэаблога “Снимать разрешено”, якая  рабіла відэаздымкі  ў медычнай установе.

Суддзя Уладзімір Царыкаў аштрафаваў Вольгу Жураўскую на 30 базавых велічынь (810 рублёў) паводле артыкула 17.1 КаАП — за хуліганства.

Паводле слоў блогеркі, яна прывяла ў дыспансер свайго сына, каб у яго ўзялі аналіз на каранавірус. Хацела зняць гэты працэс на відэа, бо да таго мела негатыўны досвед стасункаў з лекарамі, якія, на яе думку, не цалкам выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Апроч гэтага, яна планавала распытаць лекара пра меры засцярогі ў цяперашніх умовах, папрасіць у яго парадаў для насельніцтва. Медыкі вырашылі, што здымкі замінаюць іх працы і выклікалі міліцыю. Пра ўсё гэта распавядаецца ў відэароліку, апублікаваным 16 сакавіка. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!