НЕ - ВАЙНЕ!
1705

«Ветэраны Данбаса» з крыкамі «Мачы казлоў, ратуй Расію» канчаткова разграмілі выставу фотаздымкаў Васюковіча

29.09.2016 Крыніца: "Наша Ніва"

Сябры арганізацыі «Саюз добраахвотнікаў Данбаса» прыйшлі на выставу фотаздымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Сахараўскім цэнтры ў Маскве, парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара.

Як паведамляе Lifenews, з «ветэранамі Данбаса» быў мясцовы дэпутат Дзмітрый Захараў са слоікам чырвонай фарбы, на якой было напісана: «Кроў дзяцей Данбаса, забітых ўкраінскай арміяй».

Хуліганы парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара цэнтра.

У Маскве залілі фарбай здымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!